У выбарчых акругах Брэсцкай вобласці стала на тры кандыдаты ў дэпутаты менш
Колькасць вылучэнцаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў скарацілася ў Белавежскай №8, Днепра-Бугскай №10 і Івацэвіцкай №11 выбарчых акругах.
У прыватнасці, пра рашэнне зняць свае кандыдатуры заявілі другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Мікалай Лугаўской (вылучаўся ад Камуністычнай партыі Беларусі ў акрузе №8), начальнік Іванаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Елец (вылучаўся ад працоўнага калектыву ў акрузе №10) і інжынер-энергетык прыватнай фірмы з Брэста Ксенія Епішка (вылучалася ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў акрузе №11).
Як паведамілі ў абласной выбарчай камісіі, рашэнні зняць свае кандыдатуры гэтыя вылучэнцы патлумачылі асабістымі матывамі (па сямейных абставінах альбо станам здароўя). Цяпер у Днепра-Бугскай №10 і Івацэвіцкай №11 выбарчых акругах засталося па чатыры прэтэндэнты, а ў Белавежскай выбарчай акрузе №8 - тры кандыдаты.
Усяго на дадзены момант на шаснаццаці створаных у Брэсцкай вобласці выбарчых акругах зарэгістравана 72 кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, з якіх 42 адкрылі спецыяльныя выбарчыя рахункі для збору добраахвотных ахвяраванняў ад фізічных і юрыдычных асоб на правядзенне сваёй агітацыйнай кампаніі.