Найбольш сустрэч, дзевяць, правёў Ігар Кананчук, 19 і 22 жніўня, але сем разоў ён прызначаў сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час і ў буднія дні. Сяргей Бялянаў правёў тры сустрэчы 26 жніўня, дзве з іх таксама праходзілі ў працоўны час.
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў заявіў аб незаконным выкарыстанні кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 Пятром Салаўёвым "перавагаў свайго службовага становішча".
Папярэджанне кандыдату было абвешчана за тое, што ён не прадставіў камісіі дакумент пра неаплатны адпачынак на час агітацыйнай кампаніі. Дакладней, дакумент быў прадстаўлены – але не той, якога чакалі ў выбарчай камісіі.
Як дадзеная сітуацыя – агітацыйная прадукцыя зроблена і распаўсюджваецца, а грашовыя сродкі з выбарчага рахунка кандыдата не патрачаныя – адпавядае патрабаванням Выбарчаму кодэксу -- такія пытанні ставіў у сваіх заявах у акруговую камісію і пракуратуру Уладзімір Целяпун.
25 жніўня намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктар Свілла – давераная асоба кандыдата у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Адама Кавалько – правёў у Смаргоні сустрэчу з выбаршчыкамі. Яна адбылася у гімназіі.
Калі на старонках “Слонімскага весніка” заўсёды адводзіцца месца для розных выступленняў Сопікавай ці матэрыялаў пра яе, то за пяць апошніх гадоў для Івана Шэгі, Міхаіла Караткевіча і Алеся Масюка прадвыбарчыя праграмы – гэта першыя выступленні на старонках слонімскай раёнкі.
Не абышоўся без прыгоды агітацыйны пікет у Лоеве – на давераную асобу кандыдата, журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага напала жанчына, якая спрабавала выхапіць у яго мегафон, а затым нанесла яму некалькі удараў кулакамі ў спіну.
Найбольш "гарачымі" дэбаты атрымаліся паміж кандыдатамі па Сельскай акрузе, у іх удзельнічалі гендырэктар "Бабушкиной крынки" Ігар Кананчук, старшыня Глушанскага сельсавету Марыя Сушчанка і індывідуальны прадпрымальнік, сябра кампаніі "Гавары праўду" Андрусь Архіпенка.