З дапамогай калектываў дзяржпрадпрыемтваў і ўстаноў забяспечваюцца неабходныя ўладнай вертыкалі склады выбарчых камісіяў, “канструктыўны” назіральніцкі актыў ды пажаданыя кандыдаты. Гэтаму спрыяе замацаванне ў беларускім заканадаўстве працоўнага калектыва як суб’екта выбарчага працэсу, што незалежныя эксперты лічаць анахранізмам савецкага мінулага.
На сход з выступам прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў і кандыдат у адной асобе Вольга Палітыка. Пасля нядоўгай яе прамовы выступіў дырэктар школы. Ён сказаў: “Вось наш кандыдат, давайце яго падтрымаем.”
Да назіральніцы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянціны Свяцкай звярнуўся кандыдат па Грушаўскай выбарчай акрузе №99 Сяргей Талецкі. Ён паведаміў, што праўладны кандыдат па яго акрузе галоўны ўрач “Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру атарыналарынгаогіі” Людміла Макарына-Кібак парушае выбарчае заканадаўства.