Яшчэ 15 ліпеня ініцыятыўная група па збору подпісаў за Вадзіма Левана падала скаргу ў акруговую камісію на дзеянні каменданта інтэрната швейнай фабрыкі “БелКрэда”, якая не дазваляла збіраць подпісы ў інтэрнаце.
Што тычыцца апазіцыйных партый, дык з 24-х вылучэнцаў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у выбарчыя камісіі трапілі сем чалавек, з 20-ці асобаў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі – дзве, з 11-ці прадстаўнікоў Парты БНФ і шасці сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) – па аднаму.
Грамадска-палітычную сітуацыю ў горадзе чыноўнік акрэсліў як "стабільную і кіраваную", і адзначыў, што "ад таго, наколькі беларускі народ адказна падыдзе да дадзенай выбарчай кампаніі, наколькі ён будзе браць актыўны ўдзел у правядзенні выбараў, настолькі будзе залежаць яго бліжэйшая будучыня".
Прэтэндэнт у кандыдаты па Маладэчанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Павел Пракаповіч паведаміў пра ціск на яго ініцыятыўную групу падчас збору подпісаў. Асабліва гэта праявілася ў горадзе Валожын, які ўваходзіць у дадзеную акругу.
Дазвол кіраўніка Жодзінскага выканкаму Міхала Амельянчука аб магчымасці назіральніку Аляксею Лапіцкаму азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні кандыдатаў у склад участковых камісій быў праігнараваны супрацоўніцамі агранізацыйна-кадравага аддзелу гарвыканкаму.
Мясцовы хрысціянскі актывіст Міхал Марцінкевіч сабраў подпісы для вылучэння ва ўчастковую камісію Цюрлёўскага ўчастка Маладэчанскай сельскай выбарчай акругі № 73. Натуральна, што з’явіўся конкурс, каб патрапіць туды. І тут адбылося самае цікавае.
У сувязі з тым, што ў Крычаўскім раёне ў склад участковых камісій няма альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, а таксама з-за правядзення ў раёне жніва, старшыня райвыканкама прапанаваў галасаваць па складу ўчастковых камісій спісам без абмеркавання.
Прэтэндэнтка на дэпутацкі мандат па Слуцкай выбарчай акрузе №67 Аліна Нагорная накіравала кіраўніку мясцовага аддзела ўнтурных спраў заяву з просьбай адрэагаваць на публікацыю паклёпніцкай інфармацыі пра яе адміністрацыяй сайта slutsk-gorod.by.
У цэнтры горада Бярозаўка Лідскага раёна 27 ліпеня з самай раніцы залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Пад сцягам сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты ў парламент Беларусі Вітольда Ашурка (Партыя БНФ) выйшлі на пікет па зборы подпісаў.
У межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” юрыст Павел Сапелка прааналізаваў магчымасці ўдзельнікаў парламенцкіх выбараў пры падрыхтоўцы і правядзенні электаральнай кампаніі праз прызму нормаў выбарчага заканадаўства, якія рэгулююць пытанні фінансавання, і суаднёс іх з міжнароднымі стандартамі ў гэтай галіне. Выявіліся сітуацыі, якія ўказваюць на няроўнасць кандыдатаў.