Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ці магчыма кандыдату патрапіць на білборд?

Жодзіна. Інфармацыйны банер "Выбары-2016". Фота А. Лапіцкага.
Жодзіна. Інфармацыйны банер "Выбары-2016". Фота А. Лапіцкага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” даведаліся, ці магчыма замовіць агітацыйны плакат кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на білборде ў Мінску.

Камунікацыя адбывалася на сайтах рэкламных агенцтваў праз анлайн-кансультанта. З пяці патэнцыйна зацікаўленных прадаўцоў, станоўча адказаў толькі адзін.

Так для размяшчэння плакату памерам 6х3 м у залежнасці ад месца прыдзецца заплаціць ад 180$ да 420$ за месяц з ПДВ, за меншы перыяд – менш грошай. Ад кандыдата патрабуецца гатовы макет і дакументы для ўзгаднення яго размяшчэння ў горадзе. Цікава, што кансультант стараўся адказваў на беларускай мове. 

Астатнія прадаўцы рэкламных месцаў знайшлі прычыны, каб адмовіць: адны не могуць размяшчаць плакат на меншы тэрмін, чым месяц; у другіх ва ўказаных раёнах няма рэкламных канструкцый; трэція размяшчаюць толькі камерцыйную рэкламу, а чацвёртыя наўпрост праігнаравалі паведамленне.

  

Улічваючы, што рэгістрацыя кандыдатаў адбывалася з 2 па 11 жніўня, а адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фармавання выбарчага фонда і перадвыбарная агітацыя можа правадзіцца толькі пасля рэгістрацыі і толькі да 10 верасня, то часу на рэкламу на білбордах горада амаль не стае. Варта адзначыць, што на ўзгадненне зместу рэкламы таксама патрабуецца час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары