Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Партыі БНФ на неўключэнне двух вылучэнцаў у акруговыя камісіі

Вадзім Саранчукоў, прадстаўнік Партыі БНФ, Гродна
Вадзім Саранчукоў, прадстаўнік Партыі БНФ, Гродна

Гродзенскі абласны  суд  разгледзеў  скаргу Сойму Партыі БНФ аб неўключэнні прадстаўнікоў партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі па Гродзенскай-Цэнтральнай і Слонімскай выбарчых акругах. Такое рашэнне на сумесным паседжанні Гродзенскага аблвыканкаму і прэзыдыюму абласнога савету было патлумачана тым, што прэтэндэнты, маўляў, мелі адміністрацыйныя спагнанні.

Пракурор паседжання І. Дзячэня падтрымала пазіцыю, прадстаўленую прадстаўніком аблвыканкаму Сяргеем Хацуком. У сваю чаргу суддзя Ярмак І.А. не прыняў да увагі агучаныя на судовым паседжанні матэрыялы і вынес рашэнне аб адмове ў задавальненні скаргі Партыі БНФ.

Прадстаўнік Партыі БНФ В. Саранчукоў пракаментаваў: “ На маё пытанне да суддзі, чаму прадстаўнікі Парты БНФ не былі ўключаны ў склад АВК, нягледзячы на тое, што ўсе неабходныя дакументы былі аформлены бездакорна, суддзя адзначыў, што ацэнка асабістых якасцяў прэтэндэнтаў у камісію ёсць прэрагатыва органаў, якія камісію ствараюць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары