Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ліда, Навагрудак, Дзятлава: назіральнікаў ад дэмакратычных партый і арганізацый у акруговых камісіях няма

У акруговай камісіі Лідскай выбарчай акругі № 55 акрэдытаваны тры назіральнікі: ад “Белай Русі”, “БРСМ” і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Столькі ж назіральнікаў акрэдытавана і ад такіх жа арганізацый у акруговай камісіі Навагрудскай акругі № 57.

У АВК Дзятлаўскай выбарчай акругі № 56 акрэдытаваны сем назіральнікаў: ад “Белай Русі”, БРСМ, “Беларускага саюза жанчын”, “Беларускага саюзу афіцэраў”, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, а таксама ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Камуністычнай партыі Беларусі.

Ад дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый назіральнікаў у Лідзе, Навагрудку і Дзятлаве няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары