Бабруйск: з 21 прэтэндэнта не зарэгістраваны двое. Прычына – несапраўдныя подпісы
У Бабруйску з 21 прэтэндэнта рэгістрацыю не атрымалі толькі Уладзімір Шчарбатых з "Гавары праўду" (Першамайская акруга) і Руслан Чэвычэлаў, намеснік дырэктара ТАА "Элескомстрой" (Ленінская акруга).
Уладзіміру Шчарбатых на паседжанні акруговай камісіі паведамілі, што ён мае зашмат несапраўдных подпісаў, і 330 (з 1076 сабраных) подпісаў былі сабраныя на тэрыторыі іншай выбарчай акругі. Незарэгістраваны сябра "Гавары праўду" катэгарычна не згодны з высновай камісіі і збіраецца аспрэчваць яе рашэнне. У бліжэйшы час Уладзімір Шчарбатых збіраецца наведаць акруговую камісію і яшчэ раз праверыць кожны сабраны яго камандай подпіс. Гэта ўжо не першыя выбары, на якіх Шчарбатых не атрымлівае рэгістрацыю.
Нагодай для адмовы ў рэгістрацыі Руслана Чэвычэлава таксама назвалі несапраўдныя подпісы. Сябры акруговай камісіі паведамілі, што двойчы правяралі подпісы і прызналі несапраўднымі 19 працэнтаў. Для Чэвычэлава гэта таксама не першая нерэгістрацыя, на выбарах у 2012-м годзе яго каманда не сабрала неабходную кольскаць аўтографаў бабруйчан.
Па Ленінскай акрузе дапушчальную кольскасць несапраўдных подпісаў знайшлі ў Таццяны Гутаравай (загадчыца складам БААТ"Прамгандль", “Гавары праўду”) - 29 подпісаў, у Ірыны Рынейскай (начальніца ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама) - 10 подпісаў, у Аляксандра Кісяля (старэйшы ахоўнік крамы "Ноеў Каўчэг") - 6 подпісаў, у Дзмітрыя Чыстабаева (намеснік дырэктара па вытворчасці друкарні імя Непагодзіна, сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці) - 19 подпісаў .
Анастасія Русава (галоўны бухгалтар ПУП "БелНовоСтрой", ЛДП), Святлана Грыцэнка (бібліятэкарка цэнтральнай бібліятэкі, "Справядлівы свет"), Сяргей Бялянаў (рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў яслей-садка №27, КПБ), Таісія Кабанчук (пенсіянерка, АГП) прайшлі рэгістрацыю праз партыйныя з'езды.
Па Першамайскай акрузе дапушчальная колькасць несапраўдных подпісаў - у Аляксандра Бабцова (начальнік Бабруйскага вузла сувязі магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам" - 10 подпісаў, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) і ў Віталя Уласевіча (начальнік зборачнага цэха № 2 ЗМШ ААТ "Белшына") - 67 подпісаў.
Рэгістрацыю праз партыйныя з'езды атрымалі Уладзімір Загрышаў (кантралёр на КПП ААТ "Белшына", ЛДП), Рыгор Спасюк (зборшчык пакрышак ААТ "Белшына", БСДП "Грамада"), Аляксандр Шаўцоў (часова беспрацоўны, ПБНФ), Алег Жалноў (намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА "Адамант Корп", АГП).
У Сельскай выбарчай акрузе зарэгістравалі ўсіх прэтэндэнтаў. Дапушчальная кольскасць несапраўдных подпісаў ёсць у Андруся Архіпенкі (індывідуальны прадпрымальнік, “Гавары праўду”) - 2 подпісы, у Марыі Сушчанкі (старшыня Глушанскага сельскага выканаўчага камітэта) - 4 подпісы, у Ігара Кананчука (генеральны дырэктар ААТ "Бабушкина крынка") - 5 подпісаў.
Вадзім Загрышаў (вулканізатаршчык завода КГШ ААТ "Белшына", ЛДП) і Яўген Канавалаў (дырэктар аграрна-эканамічнага каледжу, КПБ), атрымалі рэгістрацыю праз партыйныя з'езды.