Гомель: праўладныя кандыдаты з'явіліся на білбордах
Кандыдаты ў дэпутаты ў Гомелі пачалі агітацыю праз білборды. Прычым, такім спосабам арганізавалі агітацыю праўладныя кандыдаты. У цэнтры горада на вуліцы Савецкай з'явіўся білборд з кандыдатам Алегам Леўшуновым, які цяпер з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і зноў балатуецца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33. Раней Леўшуноў працаваў начальнікам аддзела адукацыі Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля. «Слова трымаю, справу раблю, чую людзей, працую для людзей», - абяцае кандыдат.
У Савецкім раёне Гомеля, каля Давыдаўскага рынку, размешчаны білборд іншага праўладнага кандыдата - дырэктара завода ААТ «Гомельскі ДСК» Дзмітрыя Гурскага, які балатуецца па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №35.