На сайце “Полацкага весніка” пад рубрыкай “Выбары” – пустая старонка
Гарадская газета мае ўласны сайт, а на ім – адмысловую рубрыку “Выбары”. Аднак, націснуўшы на карцінку, чытач трапляе “ў нікуды”: аніякай мясцовай інфармацыі на старонцы няма.
Відавочна, рубрыку планавалі рабіць актуальнай: тут размешчаны паведамленні пра прызначэнне даты выбараў. Аднак замест навінаў у рубрыцы “Выбары” на сайце “Полацкага весніка” – пустое месца.
Такая з’ява – адзінкавая ў вобласці: іншыя рэгіянальныя газеты імкнуцца інфармаваць сваіх чытачоў пра хаду выбарчай кампаніі. СМІ робяць гэта двума спосабамі. Або ў рубрыцы “Выбары” на сайтах выданняў размешчаны спасылкі на ўласныя навіны, як гэта зроблена, прыкладам, на інтэрнэт-старонцы газет “Гарадоцкі веснік” і “Дзвінскай праўды” , або праз рубрыку “Выбары” на сайце СМІ можна трапіць непасрэдна на афіцыйную старонку выканкама з падрабязнай інфармацыяй, як запраграмаваны сайт газеты “Новополоцк сегодня”.
“Полацкі веснік” не інфармуе чытачоў пра тое, як ідзе выбарчая кампанія ў рэгіёне. Хаця да самой даты выбараў ўжо засталося менш месяца, і некаторыя значныя этапы кампаніі ўжо прамінулі. Між тым адпаведная рубрыка на сайце Полацкага райвыканкаму перыядычна абнаўляецца і ўтрымлівае самую падрабязную інфармацыю