Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 11-17 ліпеня
Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
ВЫСНОВЫ
- на этапе вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выбарчая кампанія працягвае заставацца малапрыкметнай для беларускага грамадства;
- ініцыятыўныя групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ажыццяўляюць збор подпісаў у асноўным шляхам правядзення вулічных пікетаў і абыходу выбаршчыкаў па месцы іх жыхарства;
- кандыдаты ад дэмакратычных сілаў аддаюць перавагу вулічным пікетам, паколькі для іх гэта не толькі сродак збору подпісаў, але і магчымасць заявіць пра сябе ва ўмовах адсутнасці доступу да дзяржаўных СМІ;
- падчас збору подпісаў зноў выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс, але пакуль не так шырока, як у мінулыя кампаніі;
- у рэгіёнах адзначана тэндэнцыя мясцовых уладаў павялічыць колькасць месцаў для пікетавання, але пры гэтым у большасці гарадоў працягвае дзейнічаць забарона на збор подпісаў на цэнтральных плошчах;
- дзяржаўныя СМІ недастаткова асвятляюць тэму выбараў, падтрымліваюць праўладных кандыдатаў, а інфармацыі пра іншых практычна не даюць; незалежныя СМІ таксама не вельмі шырока асвятляюць кампанію;
- назіраюцца перашкоды ў дзейнасці доўгатэрміновых назіральнікаў, выяўленыя факты правядзення закрытых пасяджэнняў ВК без запрашэння назіральнікаў.