Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Работніца сельсавета: «Мы паставілі б подпісы, але нам нельга…”

Збор подпісаў за Івана Шэгу
Збор подпісаў за Івана Шэгу

У панядзелак, 11 ліпеня, у цэнтры вёскі Дзеравянчыцы Слонімскага раёна недалёка ад памяшкання сельскага Савета і вясковай крамы “Родны кут» пад бел-чырвона-белым сцягам з’явіўся першы пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэнца ад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Івана Шэгі.

Убачыўшы бел-чырвона-белы сцяг, вяскоўцы падыходзілі і пад’язджалі да пікету на веласіпедах і матацыклах. Некаторыя з іх пыталіся: “А што, ужо пачыліся прэзідэнцкія выбары?”. Іншыя пыталіся: “А за каго тут галасуюць?”. Калі сябры ініцыятыўнай групы тлумачылі, што тут ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння Івана Шэгі, тады толькі вяскоўцы падыходзілі да стала і пагаджаліся ставіць свае подпісы. Праўда, не ўсе. З канторы сельскага Савета на абед выйшла група жанчын і накіраваліся да пікету. Калі сябра ініцыятыўнай групы Віктар Марчык прапанаваў ім паставіць свае подпісы за Івана Шэгу, адна з жанчын сказала: “Мы б з вялікім задавальненнем паставілі б, але нам нельга…”.

Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары