Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Дырэктар кааператыўнага рынка ў Баранавічах спрабаваў выгнаць пікет Мікалая Чарнавуса

У Баранавічах першы пікет па зборы подпісаў за сябра АГП Міколу Чарнавуса не абыйшоўся без скандалу. Свой пікет прэтэндэнт у кандыдаты арганізаваў на Кааператыўным рынку каля ралета свайго бацькі – грамадскага актывіста і прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса. Гэта не спадабалася дырэктару рынка Васілю Саўчанку, і ён загадаў “покинуть территорию”. Але бацька і сын Чарнавусы адмовіліся гэта зрабіць, спыталі, на якой падставе яны павінны падпарадкавацца загаду. Тады дырэктар сказаў, што зараз выкліча міліцыю і заадно прынясе падставу. Прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі, паглядзелі на пікет, але ніякіх прэтэнзій не прад’явілі і сыйшлі. Пасля іх зноў прыйшоў дырэктар і памягчэлым голасам сказаў:”Ну, если вы без агитации, то собирайте”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары