Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК падтрымала некалегіяльны спосаб прыняцця рашэнняў у Гродзенскай абласной камісіі

   Незалежны назіральнік з Гродна Раман Юргель атрымаў адказ на сваю скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. ЦВК па выкладзеных назіральнікам фактах не ўгледзела парушэння заканадаўства.

   Сутнасць скаргі Рамана Юргеля датычыла таго, што 12 ліпеня на паседжанні Гродзенскай абласной камісіі па прапанове старшыні камісіі было прынята рашэнне аб надзяленні старшыні камісіі Уладзіміра Хлябіча правам аддаваць распараджэнні па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў без абавязковага склікання паседжанняў з прычыны эканоміі фінансавых сродкаў.

   Раман Юргель лічыць, што такое рашэнне адносна распараджэнняў па пытаннях выбараў без склікання паседжанняў абласной ТВК і правядзення абавязковых галасаванняў не спрыяе адкрытасці, празрыстасці і галоснасці ў працы камісіі і супярэчыць артыкулу 13 Выбарчага кодэксу. Таму назіральнік прасіў ЦВК адмяніць неправамоцнае рашэнне Гродзенскай абласной ТВК.

   Аднак ЦВК ўзяла бок Гродзенскай ТВК. У адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай указваецца, што: “…избирательное законодательство не требует коллегиального рассмотрения избирательными комиссиями всех вопросов, связанных с их деятельностью… Предоставление таких прав не противоречит требованиям Избирательного кодекса Республики Беларусь и методическим разъяснениям для нижестоящих избирательных комиссий, утвержденным постановлениями Центральной комиссии и предусматривающим единоличные полномочия председателя комиссии по организации ее работы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары