Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 18-24 ліпеня
Назіранне ажыццяўляюць РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
ВЫСНОВЫ
- ініцыятыўныя групы выбаршчыкаў па вылучэнні патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ажыццяўляюць збор подпісаў шляхам правядзення вулічных пікетаў і абыходу выбаршчыкаў па месцы іх жыхарства без істотных перашкодаў;
- пры зборы подпісаў зноў выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс, але не так шырока, як у мінулыя кампаніі;
- зарэгістраваныя палітычныя партыі Беларусі вылучаюць патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў;
- выбарчая кампанія працягвае заставацца малапрыкметнай для беларускага грамадства; дзяржаўныя СМІ змяшчаюць афіцыйныя матэрыялы ЦВК і артыкулы пра патэнцыйных праўладных кандыдатаў у дэпутаты.