Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кандыдат хоча кантраляваць кожны выбарчы ўчастак

Уладзімір Кацора. Фота: gomelspring.org
Уладзімір Кацора. Фота: gomelspring.org

Кандыдат у дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) па Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе №32 Уладзімір Кацора патрабуе ўключыць у склад усіх 34 сфармаваных участковых выбарчых камісій па акрузе свае кандыдатуры. Як паведамляе “Гомельская Вясна”, у выпадку задавальнення патрабавання ён будзе мець свае вочы і вушы ў кожным выбарчым участку акругі.

Уладзімір Кацора заяўляе, што ўключэнне або неўключэнне прадстаўнікоў яго партыі ў склад участковых камісій з'яўляецца ключавым момантам у ацэнцы легітымнасьці ўсяго выбарчага працэсу і прызнання вынікаў галасавання. У выпадку адмовы ад прапанаваных кандыдатур з яго каманды, ён гатовы адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі.
"У адміністрацыі па Чыгуначным раёне Гомеля няма сур'ёзных аргументаў для адмовы ва ўключэнні ў склад камісій прапанаваных мною кандыдатур, паколькі наша партыя з'яўляецца ўдзельнікам усіх выбарчых кампаній, а кандыдатуры адпавядаюць рэкамендацыям ЦВК пра "дзелавыя і палітычныя якасці сябраў камісій", - лічыць патэнцыйны кандыдат.

У заяве ў райадміністрацыю У. Кацора падкрэслівае, што ў прапанаваным ім спісе пяць чалавек з'яўляліся раней дэпутатамі мясцовых Саветаў, усе неаднаразова былі назіральнікамі на выбарах, праходзілі навучанне на семінарах і з'яўляюцца падрыхтаванымі для працы ў камісіях людзьмі, гатовымі нават адмовіцца ад прадугледжанай для членаў выбарчых камісій грашовай узнагароды.


Каментары