Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Маладэчна: вынесена папярэджанне прадстаўніку БХД Паўлу Пракаповічу

Маладэчна. На пікет па вылучэнні кандыдатам сябра БХД П.Пракаповіча прыбыла міліцыя.
Маладэчна. На пікет па вылучэнні кандыдатам сябра БХД П.Пракаповіча прыбыла міліцыя.

   Пятніцавы пікет 29 ліпеня ў Маладэчне прэтэндэнта ў кандыдаты па выбарчай акрузе № 73 Паўла Пракаповіча, які суправаджаўся правакацыяй невядомага, 1 жніўня займеў свой працяг. Спецыяльна дзеля разгляду падзей у той дзень было склікана адмысловае паседжанне акруговай камісіі. На ім справа была павернутая ў нечаканы бок, была разгледжаная заява жыхаркі горада Маладэчна Дрозд Таццяны Антонаўны, у якой яна выказала сваё меркаванне, што сумяшчаць антыалкагольную агітацыю, якую праводзяць хрысціянскія дэмакраты, са зборам подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты зусім няправільна. Падобнае меркаванне выказала і член камісіі Паздзеева Святлана Міхайлаўна, якая апынулася на тым пікеце, дзякуючы тэлефоннаму званку з месца падзеі. Усе члены камісіі пагадзіліся са старшынёй камісіі Юрчык Святланай Васілеўнай, што мела месца парушэнне выбарчага заканадаўства. Члены камісіі аднагалосна прагаласавалі за вынясенне папярэджання Паўлу Пракаповічу.

  Па факце ж напісання заявы прадстаўнікамі БХД ў Маладэчанскі РАУС на дзеянні невядомага правакатара ніякага адказу пакуль няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары