Кобрын: каб стаць “заўважным” для мясцовай раёнкі, Алесь Мех пікет па збору подпісаў правёў каля рэдакцыі (фота)
Рашэнне правесці пікет па зборы подпісаў каля рэдакцыі раённай газеты “Кобрынскі веснік” у прэтэндэнта ў кандыдаты Алеся Меха ўзнікла ў выніку таго, што газета не толькі ўпарта “не заўважала” працу ягонай ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў, але і не адказала нават на ліст, які спадар Мех накіраваў у рэдакцыю з пратэстам супраць аднабокага асвятлення пікетаў па збору подпісаў.
Алесь Мех з сябрамі ініцыятыўнай групы размясцілі пікет проста каля дзвярэй рэдакцыі газеты. Здзіўленыя журналісты назіралі праз вокны. Пра нейкі момант да іх выскачыла журналістка Людміла Пашковіч і спытала, што тут такое адбываецца. Прэтэндэнт кандыдаты патлумачыў, што такое месца выбрана таму, што журналісты раённага выдання не бачаць яго штодзённых пікетаў па гораду, затое ўбачылі пікет праўладнага вылучэнца. Алесь Мех папрасіў журналітску прынесці фотаапарат і дыктафон, што яна і зрабіла.
Па словах Меха, журналістка сфатаграфавала пікет і запісала яго каментар. А вось ці з’явіцца інфармацыя на старонцы газеты “Кобрынскі веснік”, пакажа бліжэйшы нумар.