Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На выбары – за дэгустацыяй і зніжкамі!

Буфет на участку падчас выбараў прэзідэнта ў 2015 годзе. Фота TUT.BY
Буфет на участку падчас выбараў прэзідэнта ў 2015 годзе. Фота TUT.BY

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь накіравала ва Упраўленне гандлю і паслуг аблвыканкамаў, а таксама Мінскі гарвыканкам інструкцыю “Аб арганізацыі абслуговання выбаршчыкаў” з просьбай неадкладна давесці інфармацыю да ўсіх зацікаўленных.

Акрамя наяўнасці ў продажы шырокага і разнастайнага асартыменту прадукцыі грамадскага харчавання і тавараў, сувенірнай, друкаванай прадукцыі, у мэтах стварэння святочнага настрою, забеспячэння высокай якасці абслугоўвання, даступнасці і прывабнасці паслуг грамадскага харчавання для выбаршчыкаў на выбарчых участках 11 верасня 2016 года падчас правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання арганізацыям грамадскага харчавання і гандлю неабходна прадугледзець прадастаўленне скідак на асобныя тавары і прадукцыю грамадскага харчавання, а таксама правядзенне дэгустацый харчовай прадукцыі.

Акрамя гэтага гандлёвым арганізацыям неабхода святочна аформіць інтэр’ер аб’екта, а добразычлівы персанал павінен культурна і якасна абслугоўваць выбаршчыкаў.

Нагадаем, самыя нізкія кошты на прадукцыю грамадскага харчавання падчас выбараў прэзідэнта 11 кастрычніка 2015 годзе былі на ўчастку, дзе галасаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары