Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ірына Яскевіч: “На месцы майго пікета школа праводзіла свята на карысць іншага кандыдата”

Віцебск. На месцы замоўленага кандыдатам Ірынай Яскевіч для агітацыйнага пікета, бліжэйшя школа праводзіла мерапрыемства ў падтрымку іншага кандыдата.
Віцебск. На месцы замоўленага кандыдатам Ірынай Яскевіч для агітацыйнага пікета, бліжэйшя школа праводзіла мерапрыемства ў падтрымку іншага кандыдата.

Непрадказальна скончылася памкненне віцебскай кандыдаткі ад АГП зладзіць агітацыйны пікет у замоўлены загадзя час. На агітацыйнай пляцоўцы яна ўбачыла ўдзельнікаў  імпрэзы, арганізаванай бліжэйшай школай. Праўда, “дзіцячае свята” было аформлена перадвыбарчымі заклікамі  і наяўнасцю каманды праўладнага канкурэнта.

9 верасня Ірына Яскевіч вырашыла выкарыстаць апошнюю гадзіну свайго апошняга агітацыйнага пікета, бо часу на вулічную агітацыю ёй і так амаль не засталося – і час, і вызначаныя  месцы ўжо былі пазайманыя канкурэнтамі. Таму ў 15.00 яна з’явілася на агітпляцоўцы па вуліцы Праўды, каб да 16.00 правесці агітацыйны пікет.

“Пляцоўка аказалася занятая. Настаўнікі мне патлумачылі, што свята з мастацкай самадзейнасцю планавалася ў школе, аднак яго загадалі перанесці на вуліцу. І якраз да 15-й гадзіны ў двары раставілі сталы з кірмашом саматужных вырабаў, на сцэне з’явілася гукаўзмацняльнае абсталяванне, а потым распачаўся канцэрт. Арганізатары прынеслі і вялікі банэр са словамі “Нам важен ваш выбор”. Калі на пляцоўцы з’явілася прадстаўніца Кастрычніцкай раённай адміністрацыі, я сказала, што маю права на гадзінны пікет. Яна мусіла пагадзіцца і стала назіраць, што я буду рабіць. Магчыма, ад мяне чакалі скандалу і правакавалі знарок, але я вырашыла зрабіць інакш”, - распавяла кандыдатка па 20-й Кастрычніцкай выбарчай акрузе.

Спадарыня Яскевіч патлумачыла арганізатарам сітуацыю – што не хоча псаваць свята ні дзецям, ні іх бацькам, якія сабраліся на агітпляцоўцы. А таму прапанавала, што зойме адзін кут сцэны, каб вывесіць там свае плакаты і сцяг АГП. Пярэчыць ёй ніхто не стаў, бо гэта было б незаконна.

“Я выйшла на сцэну і сказала літаральна некалькі слоў, звяртаючыся да даросных гледачоў. Што віншую іх з пачаткам навучальнага году, што я – кандыдат у дэпутаты, і што таксама люблю дзіцячыя святы. Удзельнікі маёй ініцыятыўнай групы раздалі ўлёткі, а далей канцэрт праходзіў  на сцэне, аздобленай сцягам АГП і маімі плакатамі”, - распавяла Ірына Яскевіч.

Віцебск. На месцы замоўленага кандыдатам Ірынай Яскевіч для агітацыйнага пікета, бліжэйшя школа праводзіла мерапрыемства ў падтрымку іншага кандыдата.

Віцебск. На месцы замоўленага кандыдатам Ірынай Яскевіч для агітацыйнага пікета, бліжэйшя школа праводзіла мерапрыемства ў падтрымку іншага кандыдата.

Віцебск. На месцы замоўленага кандыдатам Ірынай Яскевіч для агітацыйнага пікета, бліжэйшя школа праводзіла мерапрыемства ў падтрымку іншага кандыдата.

Прадстаўніца ідэалагічнага аддзела спрабавала запярэчыць: маўляў, сцяг і ўлёткі псуюць афармленне сцэны, загадала іх зняць. Аднак кандыдатка сказала: “Калі хочаце, здымайце самі. Я не буду псаваць свята скандалам. Але гэта будзе парушэнне,  я ўсё сфатаграфую і буду скардзіцца”. Сцяг і плакаты  Ірына Яскевіч зняла толькі па сканчэнні замоўленага часу пікетавання.

“Мне на карысць прыдаўся нават банер, падрыхтаваны да агітацыі за дзеючага дэпутата Аляксандра Цацоху. Дарэчы, прадстаўнікі ягонай ініцытыўнай групы з’явіліся на імпрэзу ў майках з імем і прозвішчам свайго “шэфа”, што выклікала рогат у гледачоў – калі яны убачылі  адразу некалькі “Цацохаў”. Яна кажуць, што майкі для “каманды” зрабілі  спонсары – “Белая Русь”. І што характэрна, падобныя майкі я бачыла ў ініцыятыўных груп яшчэ некалькіх праўладных кандыдатаў”, - распавяла спадарыня Ірына.

Віцебск. На месцы замоўленага кандыдатам Ірынай Яскевіч для агітацыйнага пікета, бліжэйшя школа праводзіла мерапрыемства ў падтрымку іншага кандыдата.

Што яшчэ яе ўразіла – дык тое, што Аляксандр Цацоха падышоў да яе пачас пікета і сказаў, што рады знаёмству з ёй, бо Ярына Яскевіч – вядомы лідэр віцебскага дый агульнабеларускага прадпрымальніцкага руху. Маўляў, гэта дапаможа яму глыбей разбірацца ў праблемах прадпрымальнікаў падчас працы ў парламенце. Выходзіць, ён ні на грам не сумняецца, што будзе туды абраны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары