Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“Датэрміновыя загоны" па-магілёўску

6 верасня. Магілёў. Актавая зала корпуса №4 МДУ ім. А. А. Куляшова.
6 верасня. Магілёў. Актавая зала корпуса №4 МДУ ім. А. А. Куляшова.

6 верасня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова адбылася сустрэча рэктарата са студэнтамі МДУ, на якой, па-сутнасці студэнтам было загадана пайсці на датэрміновыя выбары.

Рэктар МДУ Канстанцін Бандарэнка ў сваім выступе непрыхавана пагражаў непрагаласаваўшым нейкім “спісам няўдачнікаў”. Гэтую размову цалкам можна праслухаць на сайце "Магілёўскай Вясны". Прыводзім толькі некалькі цытатаў, якія яскрава сведчаць пра прымус студэнтаў да датэрміновага галасавання:

“…І яшчэ адзін момант. Многія з вас збіраюцца паехаць дадому … І адкладаецца галасаванне. Ну, прыеду ў нядзелю з дому і схаджу прагаласую. Раптам аўтобус не прыйшоў. Раптам захварэлі. Раптам нешта яшчэ здарылася. Ну, непрадбачаныя абставіны. І не з’явіліся ў нядзелю, не паспелі да часу заканчэння галасавання. І патрапілі ў так званыя “спісы няўдачнікаў”. Каб гэтага пазбегнуць – не адкладайце ў доўгую скрыню. Бярыце пашпарты. У нас гэтыя ўчасткі працуюць … Прагаласавалі і спакойна з’ехалі па хатах... 

…Ужо пачалося датэрміновае галасаванне. Сёння я быў на сходзе ў губернатара, паўтары гадзіны ішло абмеркаванне і давялося кожнаму рэктару даваць справаздачу губернатару, што зроблена для таго, каб выбары адбыліся і мы годна правялі іх. Мы пакуль выглядаем не горш за іншых на агульным фоне. Але хачу шчыра вам сказаць. Дзесьці да суботы мы павінны ведаць прыкладную колькасць людзей, якія прагаласавалі датэрмінова. Я яшчэ раз кажу: за каго – не важна, вас ніхто пытацца не будзе…“

А Людміла Набокава, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю МДУ ім. А. А. Куляшова, папярэджвала, што тых, хто не прагаласаваў, абавязкова вылічаць.

“Нашы супрацоўнікі, я нават ведаю, прагаласавалі на ўчастку, які размешчаны ва ўніверсітэце, выканалі свой грамадзянскі абавязак. Хлопцы і дзяўчаты. Праверыць, галасавалі вы ці не галасавалі вельмі лёгка. Ёсць шмат кантралёраў – гэта і куратары, і выхавальнікі, і намеснікі дэканаў, якія таксама, дарэчы, прысутнічаюць на гэтай сустрэчы. Але галоўны кантралёр, які павінен вызначыць вашы паводзіны – вашае сумленне.“

Гэта падцвярджаецца скрыншотамі з перапіскі саміх студэнтаў:

 

А вось і вынік. 7 верасня студэнты МДУ ім. А. А. Куляшова ў чаканні сваёй чаргі прагаласаваць на УВК 62 85-й акругі Магілёва (1-ы корпус МДУ імя А.Куляшова) Фота Б.Бухеля.

Студэнты МДУ ім. А. А. Куляшова ў чаканні сваёй чаргі прагаласаваць на УВК 62. Фота Б. Б ухеля.

 Але ня толькі ў МДУ ім. А. А. Куляшова заганяюць на датэрміновае галасаванне. Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зрабілі невялікі фотарэпартаж з УІК №42 выбарчай акругі №85 пад час  датэрміновага галасавання студэнтаў Магілёўскага медыцынскага каледжу.

Датэрміновае галасаванне на УІК №42 Магілёскай выбарчай акругі №85 навучэнцаў Магілёскага медыцынскага каледжу.

 Датэрміновае галасаванне на УІК №42 Магілёскай выбарчай акругі №85 навучэнцаў Магілёскага медыцынскага каледжу.

 Датэрміновае галасаванне на УІК №42 Магілёскай выбарчай акругі №85 навучэнцаў Магілёскага медыцынскага каледжу.

Нагадаем, “гарачая лінія” кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працуе па ўсёй краіне ў дні датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6-га склікання. Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра парушэнні выбарчага заканадаўства, якімі з'яўляюцца:
- прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні
- незаконная агітацыя за кандыдатаў па месцы вашай працы ці вучобы 
- укід бюлетэняў у скрыні на выбарчых участках
- замена выбарчых бюлетэняў.

 

Графік працы тэлефоннай лініі
з 5 да 14 верасня - з 09:00 да 21:00, 11 верасня - кругласуткава.

Сведкі пералічаных ці іншых парушэнняў выбарчага заканадаўства таксама могуць паведамляць пра іх

Пажадана да сваіх паведамленняў прыкласці відэа, аўдыё і фота, якія сведчаць пра зафіксаваныя парушэнні.

Канфідэнцыйнасць гарантуецца!

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары