Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Акруговая камісія ў Рагачове не інфармуе выбарцаў пра сустрэчы з кандыдатамі

Кандыдат на дэпутацтва па Рагачоўскай выбарчай акрузе Мікалай Камароўскі
Кандыдат на дэпутацтва па Рагачоўскай выбарчай акрузе Мікалай Камароўскі

Кандыдат на дэпутацтва па Рагачоўскай выбарчай акрузе Мікалай Камароўскі звярнуўся з вуснаю скаргаю ў абласную камісію на дзейнасць акруговай камісіі. Як паведамляе "Гомельская Вясна", кандыдат скардзіцца на адсутнасць  інфармавання выбарцаў у мясцовых СМІ пра агітацыйныя сустрэчы, якія ён ладзіць.

"Мы сутыкнуліся з праблемай арганізацыі сустрэч з выбарцамі, - кажа сябра ініцыятыўнай групы Ірына Купцэвіч. -  Па законе, мы падаем заяўку на правядзенне сустрэч у памяшканнях, якія прадстаўляюцца бясплатна. Нам абавязаны іх прадставіць у патрэбны нам час. Апроч гэтага, выбарчая акруговая  камісія павінна інфармаваць грамадзян, выбарцаў аб маючай адбыцца сустрэчы. Наша выбарчая камісія палічыла, што дастаткова на сайце райвыканкама ў раздзеле "Выбары" выкласці файл са спісам сустрэч, хаця туды, відавочна ніхто з грамадзян не заходзіць. Туды заходзім толькі мы - хто працуе на выбарах.  У газетах мясцовых  няма ні  аб'яў, нічога. Мы пазванілі ў абласную камісію, яны прызналі, што ёсць парушэнне выбарчага заканадаўства і параілі напісаць скаргу ў акруговую выбарчую камісію. Але ж час ідзе, пакуль яны разгледзяць тую скаргу, пакуль адрэагуюць. На маю думку, абласная камісія магла бы сама звярнуцца да акруговай і парэкамендаваць ім распаўсюджваць інфармацыю пра агітацыйныя сустрэчы кандыдатаў".


Каментары