Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Зэльвеншчына: вяскоўцаў мала хвалююць выбары

Зельвеншчына. Агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата Івана Шэгі.
Зельвеншчына. Агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата Івана Шэгі.

Агітацыйныя пікеты ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Івана Шэгі ўпершыню былі наладжаны ў вёсках Бародзічы і Князева Зэльвенскага раёна. Яны адбываліся каля вясковых крамаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Зельвеншчына. Агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата Івана Шэгі.

Па словах сяброў ініцыятыўнай групы Альберта Вінніка і Віктара Марчыка, працаваць у Зэльвенскім раёне намнога складаней, чым у Слонімскім, бо жыхары Зэльвеншчыны мала ведаюць пра кандыдата ў дэпутаты.

“Да нас вельмі актыўна падыходзілі вяскоўцы розных узростаў, пыталіся пра кандыдата ў дэпутаты. А калі даведваліся, што кандыдат у дэпутаты доктар, то станавіліся людзі больш шчырымі і адкрытымі. І, шчыра кажучы, выбары іх мала цікавяць, а вось пра здароўе яны гаварылі адкрыта, запісвалі тэлефон Івана Шэгі, пыталіся, як да яго патрапіць на прыём. Асабліва падыходзіла шмат вяскоўцаў, якіх хвалююць хворыя ногі, рукі, баляць спіны, а местачковыя дактары лечаць слаба. Таму людзі адчулі нейкую палёгку, спадзяванне, што абавязкова прыедуць у Слонім, каб іх палячыў вядомы на Слонімшчыне доктар Шэга”, -- сказаў Віктар Марчык.

Зельвеншчына. Агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата Івана Шэгі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары