Першыя тэледэбаты ў Бабруйску: вырашыліся не ўсе кандыдаты
Ад 26 жніўня бабруйчане змогуць глядзець па тэлеканале "Беларусь-3" дэбаты з удзелам кандыдатаў трох выбарчых акругаў. З 19-ці прэтэндэнтаў узяць удзел у тэледэбатах выказалі жаданне толькі 11, сярод іх ёсць і імаверныя пераможцы.
Тэледэбаты з удзелам кандыдатаў адбудуцца ў Бабруйску ўпершыню, але іх пакажуць у запісе.
Трансляцыя дэбатаў з удзелам кандыдатаў па Ленінскай акрузе №78 - Сяргеем Бялянавым, Святланай Грыцэнкай, Таісіяй Кабанчук, Дзмітрыем Чыстабаевым, Ірынай Рынейскай пачнецца ў 19 гадзін 26 жніўня, і будзе доўжыцца паўгадзіны.
Дэбаты з удзелам кандыдатаў па Першамайскай акрузе №79 - Аляксандрам Бабцовым, Віталём Уласевічам, Рыгорам Спасюком пачнуцца 1 верасня ў 19.40 і будуць доўжыцца 20 хвілін.
Трансляцыя дэбатаў з удзелам кандыдатаў па Сельскай акрузе №80 - Андрусём Архіпенкам, Ігарам Кананчуком, Марыяй Сушчанкай пачнуцца 26 жніўня ў 19.30 і будуць доўжыцца 20 хвілін.