Таццяна Севярынец падала скаргу ў Віцебскае абласное ўпраўленне МУС: на яе думку, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі, палкоўнік Ігар Скарыновіч не ведае выбарчага заканадаўства, а таксама не выконвае належным чынам свае прафесійныя абавязкі.
Газету нельга папікнуць, што піша толькі пра аднаго прэтэндэнта на дэпутацкі мандат. Так, «Свабоднае слова» днямі напісала і пра апазіцыйнага прэтэндэнта Дзяніса Дашкевіча, у артыкуле пад загалоўкам «Пікет апазіцыі атрымаўся малалюдны і кепска арганізаваны».
Кіраўніцтва Магілёўскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прызнала недапушчальнымі дзеянні члена абласной камісіі Алены Бальшаковай, якая паабяцала, але так і не прадставіла інфармацыю журналісту.
"Праверка подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных, якія змяшчаюцца ў падпісных лістах, у падтрымку меркаваных кандыдатаў у дэпутаты і дакументаў, прадстаўленых у камісію для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, уваходзіць у кампетэнцыю членаў акруговай выбарчай камісіі, а не назіральніка".
3 жніўня акруговая камісія Жодзінскай выбарчай акругі №64 разгледзела зварот назіральніка Аляксея Лапіцкага адносна законнасці раздачы сябрамі ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Заблоцкага каляровых прэзентацыйных плакатаў пра прэтэндэнта ў кандыдаты.