Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў рашэнне ўключыць у склад назіральнага савета па выбарчых спрэчках у СМІ падчас парламенцкіх выбараў пры ЦВК старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, паведамляе прэс-служба арганізацыі са спасылкай на БелаПАН.
Кіруючы справамі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Аляксандр Паддубны на судзе тлумачыў адмову на ўключэнне ў склад участковых камісій 10 з 11 магілёўскіх сацыял-дэмакратаў.
Вадзім Дзявятоўскі – дзеючы дэпутат парламента, і ён вылучаны кандыдатам у дэпутаты ўжо другі раз. Газета "Новополоцк сегодня" на мінулым тыдні двойчы згадала прозвішча Дзевятоўскага – і ў адной, і ў другой якасці.
Актывістка Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, загадчыца Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер´я ў Полацку, атрымала загад пра звальненне: працоўны кантракт з ёй адміністрацыя полацкага музенага комплексу вырашыла не працягваць.