Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ад Руху "За свабоду" ёсць зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты

Юрась Губарэвіч. Фота Рух "За свабоду"
Юрась Губарэвіч. Фота Рух "За свабоду"

Як паведамляе афіцыйны сайт Руху “За свабоду”, першага намесніка старшыні Руха Юрася Губарэвіча зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Каліноўскай акрузе №108 у Мінску.

“Я зарэгістраваны. Пачынаем моцную агітацыйную кампанію, як толькі будзе зарэгістраваны выбарчы фонд. У нас на перадзе ячшэ цэлы месяц.

А выбаршчыкі атрымаюць ў маёй асобе годную альтэрнатыву праўладным кандыдатам”, - адзначыў Юрась Губарэвіч.

Кандыдат вылучаўся адразу двумя спосабамі – шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў і ад Партыі БНФ. Па выніках жараб’ёўкі Юрась Губарэвіч выступіць на радыё 24 жніўня з 7.00 да 7.30, на тэлебачанні – 30 жніўня ў 19.10.  

Акрамя таго, ён паведаміў, што з сямі прэтэндэнтаў у кандыдаты па Каліноўскай акрузе было зарэгістравана пяцёра. Акрамя Юрася Губарэвіча, па 108 акрузе вылучаліся: шляхам збору подпісаў дырэктар прыватнага інфармацыйна-аналітычнай установы Алег Іваноў, намеснік дырэктара па навуковай працы “Інстутута гісторыі НАН Беларусі” Вадзім Лакіза, начальнік цэнтра тэставання і прафісійнай арыентацыі навучэнцаў інстытута ІФНіМА БНТУ Барыс Лясун, старшыня праўлення ГА “Беларускі фонд міра” Максім Місько, а таксама Уладзімір Сінігаеў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Сяргей Чэрэчэнь ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Вядома, што рэгістрацыю не атрымаў – незалежны прэтэндэнт Барыс Лясун.

Нагадаем, 8 жніўня стала вядома, што яшчэ аднаму прадстаўніку Руху “За свабоду” Алесю Лагвінцу адмовілі ў рэгістрацыі з-за двух папярэджанняў, якія былі вынесеныя 29 ліпеня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары