29 снежня ў судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна распачаўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы грамадскага актывіста Рыгора Грыка. Справу разглядае іншы суддзя, Ліцьвінчык, адпаведна рашэння Брэсцкага абласнога суда.
Cтаршыня цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі давяла да ведама, што ўсе паступіўшыя скаргі на вынікі выбараў не задаволены. А між тым, у Смаргоні на той час скаргі двух кандыдатаў – Ірыны Вештард і Мікалая Уласевіча - яшчэ былі не разгледжаны.
"Ні на адным з участкаў, па падліках назіральнікаў, не прагаласавалі 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Але паўсюдныя фальсіфікацыі зрабілі сваю справу, і старшыні камісій проста вымалёўвалі патрэбныя ім лічбы. Нікога не хвалявала, колькі там бюлетэняў у скрынях".