Пікет праводзіўся ў рамках выбарчага заканадаўства, а не Закона «Аб масавых мерапрыемствах»
29 снежня ў судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна распачаўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы грамадскага актывіста Рыгора Грыка. Справу разглядае іншы суддзя, Ліцьвінчык, адпаведна рашэння Брэсцкага абласнога суда.
"Берасцейская Вясна" піша, што 3 лістапада суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна завочна пакараў грамадскага актывіста Рыгора Грыка штрафам памерам у 50 базавых велічынь (1050 демінаваных рублёў) нібыта за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета другі раз за год. Грамадзкі актывіст абскардзіў пастанову ў вышэйстаячай інстанцыі.
У Брэсцкім абласным судзе Рыгор Грык патлумачыў суду, што ў ягоных дзеяннях небыло складу правапарушэння, бо пікет аб якім ідзе мова, праводзіўся ў рамках выбарчага заканадаўства. Тады былі выбары Палату прадстаўнікоў, а ён быў даверанай асобай кандыдата Міколы Чарнавуса. У агітацыйны перыяд кандыдат уведаміў, адпаведна заканадаўства, гарацкія ўлады аб месцы і часе правядзення пікета ў вызначаным уладамі месцы. Я праводзіў агітацыйны пікет і нічога не парушыў. Былая давераная асоба кандыдата прасіў суд справу спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.
Па разглядзе справы суддзя Брэсцкага абласнога суда Грыгаровіч прыняў пастанову, адмяніць пастанову Баранавіцкага суда і адправіць на паноўнае разбіральніцтва ў баранавіцкі суд да іншага суддзі.
Суд выслухаў тлумачэнні Рыгора Грыка па справе, што пікет па якім ідзе разбіральніцтва, праводзіўся ў рамках выбарчага заканадаўства, і ў выпадку парушэнняў з броку кандыдатаў павінна была рэагаваць акруговая выбарчая камісія. Заўваг з боку камісіі не было, бо не было парушэнняў.
Суд паўторна дапытаў 2 міліцыянтаў, м-раў Паплаўскага і Казачэнка, якія падцвердзілі, што пікет праходзіў у парку, месцы вызначаным гарацкімі ўладамі для перадвыбарчай агітацыі.
Далей выступіў сведкам былая давераная асоба кандыдата Міколы Чарнавуса Аляксандр Вайцешык. Сам жа экс- кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Мікола Чарнавус бузе заслуханы на наступным пасяджэнні суда.
Працяг разгляду адміністратыўнай справы Рыгора Грыка прызначаны на 30 снежня на 10 гадзін раніцы.