Пераважная большасць ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістраваныя. Адмоўлена толькі 15 групам, што ў працэнтных адносінах менш за колькасць адмоваў на парламенцкіх выбарах 2012 г.
Тэрмін “палітычныя якасці”, тлумачэння якога няма ў выбарчым заканадаўстве і які пры гэтым з’яўляецца важным крытэрам адбору асобаў у выбарчыя камісіі, мусіць быць прыбраны з Пастановы ЦВК №18, лічыць аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка.
Адсутнасць заканадаўча замацаваных крытэраў для прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій па-ранейшаму робіць магчымым суб’ектыўны падыход да персанальнага складу гэтых камісій. Доля прадстаўнікоў палітычных партый у складзе ТВК і АВК па-ранейшаму застаецца нязначнай.
Старшыня ЦВК публічна заявіла, што празрыстага падліку галасоў па выніках бягучай парламенцкай кампаніі не будзе, і гэтая заява адлюстроўвае сённяшні падыход уладаў да правядзення выбараў, канстатуе эксперт “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”.