Бабруйскі раён: выбаршчыкаў "падганяюць" на галасаванне
Жыхары пасёлку Брожа расказалі назіральнікам, што мясцовыя ўлады вельмі занепакоеныя невялікай яўкай на датэрміновае галасаванне. Нагадаем, за першыя два дні тут прагаласавалі 12 чалавек.
7 верасня ў пасёлак прыязджаў старшыня райвыканкаму Аляксандр Осіпаў, і пасля гэтага наведвальнасць выбарчага ўчастку №4 палепшылася: за трэці дзень датэрміновага галасавання сюды прыйшлі 39 чалавек.
Мясцовыя жыхары расказалі назіральнікам, што работнікі Брожскага сельсавету ў адкрытую "гоняць" іх галасаваць і наказваюць, каб абіралі кандыдата-гендырэктара "Бабушкиной крынки" Ігара Кананчука.