Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Слуцкі выканкам забараніў збор подпісаў на цэнтральнай плошчы горада

Слуцкі райвыканкам нарэшце апублікаваў сваё рашэнне па месцах, забароненых для правядзення пікетаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў. Выявілася, што збор подпісаў на цэнтральнай плошчы горада мясцовыя ўлады забаранілі.

Збор подпісаў таксама забаронены ў будынках чыгуначнага і аўтавакзала Слуцка ды на адлегласці 50 метраў ад іх. У пералік тэрыторыяў, забароненых для збору подпісаў выбаршчыкаў, трапілі таксама пяцідзесяціметровыя зоны вакол сельскіх выканкамаў, суда Слуцкага раёна, пракуратуры Слуцкага раёна, аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкаму, Слуцкага міжраённага аддзялення ўпраўлення КДБ, ваенкамата Слуцкага і Старадарожскага раёнаў ды Слуцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, тэрыторый вайсковых частак ды ўстаноў аховы здароўя Слуцкага раёна.

Нагадаем, у суседнім Салігорскім раёне чыноўнікі таксама забаранілі збор подпісаў на Цэнтральнай плошчы горада і каля арганізацый, што забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы. Праўда, у адрозненні ад сваіх слуцкіх калег, салігорскія ўлады ў сваім рашэнні не патлумачылі, якія менавіта ўстановы ўваходзяць у гэты спіс.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары