Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Першы поствыбарчы арышт: Леанід Кулакоў

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў, які назіраў за выбарамі ад кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» і 12 верасня быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, знайшоўся ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку актывіста Юля Сцяпанава.

Leonid Kulakov знайшоўся на Акрэсціна. Дзяжурны паведаміў, што яму прысудзілі трое сутак арышту.

Yulia Stepanova

Па якім артыкуле Леанід Кулакоў адбывае адміністрацыйнае пакарання ў выглядзе арышту - пакуль невядома.

Нагадаем, што пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску 11 верасня былі затрыманыя назіральнікі кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» Леанід Кулакоў і Мая Навумава.  

Пры падліку галасоў на ўчастку №626 108-й Каліноўскай выбарчай акругі. Кулакоў здымаў факты фальсіфікацый пратаколу галасавання.

«Ён зафіксаваў на мабільны тэлефон рэальныя лічбы на выбарах у Палату прадстаўнікоў па акрузе, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч», - сказаў прэс-службе «Права выбару» кіраўнік штаба Губарэвіча Алесь Славінскі.

Леанід Кулакоў паспеў паведаміць, што сябра участковай камісіі агучыла шэптам адну лічбу галасавання за Губарэвіча, а ў пратакол была ўнесеная іншая.

Пасля галасавання Кулакоў і яго калега Мая Навумава былі затрыманыя і дастаўленыя меркавана ў РУУС Першамайскага раёна.

Пра лёс назіральніцы Маі Навумавай стала вядома значна пазней. Яе таксама арыштавалі на 1 суткі.


Каментары