Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнікі, затрыманыя ўчора на выбарчым участку, дагэтуль не выходзяць на сувязь

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску 11 верасня быў затрыманы назіральнік кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» Леанід Кулакоў.  

Пры падліку галасоў на ўчастку №626 108-й Каліноўскай выбарчай акругі. Кулакоў здымаў факты фальсіфікацый пратаколу галасавання.

«Ён зафіксаваў на мабільны тэлефон рэальныя лічбы на выбарах у Палату прадстаўнікоў па акрузе, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч», - сказаў прэс-службе «Права выбару» кіраўнік штаба Губарэвіча Алесь Славінскі.

Леанід Кулакоў паспеў паведаміць, што сябра участковай камісіі агучыла шэптам адну лічбу галасавання за Губарэвіча, а ў пратакол была ўнесеная іншая.

Пасля галасавання Кулакоў і яго калега Мая Навумава былі затрыманыя і дастаўленыя меркавана ў РУУС Першамайскага раёна. У дадзены момант тэлефон Леаніда Кулакова адключаны.


Каментары