Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гродна: акруговая камісія не задаволіла скаргу кандыдата адносна непрызнання вынікаў выбараў

Гродна. Інфармацыйны плакат "Выбары-2016"
Гродна. Інфармацыйны плакат "Выбары-2016"

   12 верасня адбылося выніковае паседжанне акруговай камісіі Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акругі №52 па падвядзенні вынікаў галасавання. Як паведаміў незалежны назіральнік Віктар Сазонаў, перад паседжаннем у памяшканне, дзе сабралася камісія, зайшоў адзін з кандыдатаў у дэпутаты Мікалай Баўсюк, які паклаў на стол скаргу з патрабаваннем зарэгістраваць яе, і ў вуснай форме заявіў, што выбары па яго акрузе праходзілі са шматлікімі парушэннямі нормаў заканадаўства. Пасля гэтага Баўсюк дэманстратыўна пакінуў залу паседжання, сказаўшы пра фарс выбарчай кампаніі.

   Камісія ўжо ў адсутнасць Баўсюка разгледзела яго скаргу на прадмет вынікаў выбараў і пераважнай большасцю галасоў пры адным устрымаўшымся (устрымаўся прадстаўнік Партыі БНФ Яўген Чыгір) не задаволіла скаргу кандыдата. Пасля гэтага камісія агучыла афіцыйныя вынікі галасавання і прызнала абранай дэпутатам кандыдата ад улады Тамару Даўгашэй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары