Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

БДПЧ запрашае на поствыбарную прэс-канферэнцыю ў Вільні

13 верасня ў Вільні ў Беларускім доме правоў чалавека ім. Б.Звозскава адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі з удзелам прадстаўнікоў кампаній "Праваабаронцы за свабодныя выбары", "Права выбару-2016" і Electby, якія прадставяць вынікі назірання, прааналізуюць палітычныя наступствы выбараў і адкажуць на пытанні.

Кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары" будзе прадстаўляць каардынатар ад ПЦ “Вясна” Уладзімір Лабковіч.

Пачатак прэс-канферэнцыі а 12-й гадзіне.

Мова прэс-канферэнцыі: беларуская і руская з перакладам на англійскую.

Онлайн-трансляцыя прэс-канферэнцыі па-англійску будзе даступная па адрасе: http://www.ustream.tv/channel/hrhbelarus

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на электронны адрас belarus@humanrightshouse.org  ці па тэлефоне +370 5 212 7703.

Больш падрабязна пра ініцыятывы, якія прымуць удзел у прэс-канферэнцыі:

Праваабаронцы за свабодныя выбары - кампанія па назіранні за выбарамі, якая праводзіцца праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Беларускім Хельсінкскім камітэтам. Мэтай кампаніі з'яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра хаду выбарчай кампаніі і вынікі маніторынгу.

Права выбару-2016 - кампанія па назіранні за выбарамі, у якую ўваходзяць восем арганізацый: Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП), ПАГА "Рух "За свабоду", Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), Беларуская партыя "Зялёныя", аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу (ПСП), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Галоўнай мэтай кампаніі з'яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзян праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

Electby.org - адкрытая пляцоўка, асноўная функцыя якой - збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі.

Арганізатары просяць пацвердзіць свой удзел да 12 верасня ўключна на электронную скрыню belarus@humanrightshouse.org 


Каментары