Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: сябры камісіі "намалявалі" патрэбную лічбу

Падлік галасоў на ўчастку №17 Першамайскай акругі Бабруйску.
Падлік галасоў на ўчастку №17 Першамайскай акругі Бабруйску.

Незалежныя назіральнікі, якія працавалі на ўчастку №17 у Першамайскай акрузе, расказалі, як маленькія стосікі бюлетэняў "пераўтварыліся" ў вялікія -- на паперы.

-Мы назіралі на гэтым участку толькі ў асноўны дзень выбараў. Яўка была катастрафічна нізкая. У другой палове дня было заўважна, што сябры камісіі вельмі хвалююцца з гэтай нагоды, і тут якраз прыйшлі назіральнікі з АБСЕ. Адзін з іх пытае ў старшыні камісіі, колькі чалавек прагаласавала на дадзены момант? Яна разгубілася, потым сказала, што не ведае, а потым пабегла некуды тэлефанаваць. Вярнулася, і кажа: "500 чалавек!" Мы ўзяліся за галаву, бо па нашых падліках было каля 200, - кажа назіральнік Яўген Габрэлян.

Назіральнікі расказалі прадстаўнікам з АБСЕ, што адбылося, але старшыня камісіі таксама расказала ім сваю версію. Самае цікавае пачалося падчас падліку галасоў.

-Мы ўбачылі даволі вялікі стос бюлетэняў з датэрміновага галасавання, сябры камісіі агучылі лічбу 481. Пасля дасталі маленькі стосік з асноўнага дня, і агучылі лічбу ў 625 бюлетэняў! Па нашых падліках, іх там павінна было быць 218, і гэта нават візуальна было бачна. Мы з назіральнікам Эдуардам Грынявецкім папрасілі, каб яны паказвалі кожны бюлетэнь пры падліку. Нам адмовілі, мы напісалі скаргу. Але! Скаргу старшыня спачатку ўвогуле не хацела нават браць, потым усё ж узяла, але сказала, што аніякага журнала, каб яе зарэгістраваць, камісія не мае. Мы прыйшлі да высновы, што не патрэбныя нават укіды. Сябры камісіі проста кажуць лічбы, а колькі бюлетэняў на стале -- гэта зусім не істотна, - адзначыў незалежны назіральнік.

Падлік галасоў на ўчастку №17 Першмайскай акругі Бабруйску

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары