Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай акрузе Юрый Ляшэнка не здолеў трапіць на ўчасткі з-за адсутнасці безбар’ернага асяродку

Юры Ляшэнка, які не змог патрапіць на выбарчы ўчастак падчас выбараў прэзідэнта ў 2015 годзе.
Юры Ляшэнка, які не змог патрапіць на выбарчы ўчастак падчас выбараў прэзідэнта ў 2015 годзе.

У дзень выбараў, 11 верасня, кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай акрузе, інвалід-вазочнік Юрый Ляшэнка не здолеў патрапіць на ўчасткі з-за адсутнасці безбар’ернага асяродку. «Мае давераныя асобы назіралі на шасці ўчастках і сігналізавалі пра значнае перавышэнне яўкі з боку камісій. Напрыклад, на ўчастку №17 на датэрміновым галасаванні ў адзін дзень было 57 выбарцаў, а камісія напісала ў пратаколе 197. Я вырашыў сам паглядзець, як ідзе праца. Але як пачаў ездзіць па ўчастках, то на многія не здолеў проста фізічна трапіць з-за адсутнасці безбар’ернага асяродку», - адзначыў кандыдат у дэпутаты.

Яго давераная асоба Алена Ляшэнка пры назіранні на ўчастку №27 заўважыла ў скрынцы для датэрміновага галасавання спрасаваны стос бюлетэняў, і як толькі сказала пра гэта, то сябра камісіі тут жа пераварушыў іх са словамі: «Дзе, дзе?». Пра гэта распавяла давераная асоба.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары