Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На адным з участкаў у Гомелі ў дзень выбараў перамог «Супраць усіх»

Уладзімір Сякерка, кандыдат у дэпутаты па Гомельскай-Сельскай акрузе ад партыі левых «Справядлівы свет», 11 верасня прысутнічаў у якасці назіральніка на ўчастку №8 Гомельскай-Сяльмашаўскай акругі. Па яго словах, у дзень выбараў перамог «кандыдат «Супраць усіх». За кандыдата ад ўлады Віталя Шылава у дзень выбараў былі аддадзены 129 галасоў, а «супраць усіх» - 131 голас. Разам з дадзенымі па датэрміновым галасаванні і па месцы жыхарства ў цэлым Віталь Шылаў атрымаў 425 галасоў, а «супраць усіх» - 290. За кандыдата Раманава (ПБНФ) – 185 галасоў, за Дараненкова (ЛДПБ) – 118. Яўка склала 1105 выбаршчыкаў пры агульнай колькасці 2054.

Па словах Уладзіміра Сякеркі, камісія прыязна ставілася да назіральнікаў, не перашкаджала рэальна бачыць падлік галасоў, падпускала блізка да стала з бюлетэнямі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары