Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнікі ў Гомелі і Калінкавічах не маглі сачыць за падлікам галасоў

Падлік галасоў на ўчастку №2 Калінкавічаў. Фота з ФБ Дзяніса Рабянка.
Падлік галасоў на ўчастку №2 Калінкавічаў. Фота з ФБ Дзяніса Рабянка.

На участку №2 (Калінкавічы, Калінкавіцкая акруга) назіральнік Дзяніс Рабянок не мог рэальна бачыць падлік галасоў. «Зноў забаранілі падыходзіць да стала з бюлэтэнямі, сказалі — вам і так будзе бачна. І гэта — з адлегласці дзесяць метраў», - напісаў у сацыяльных сетках назіральнік.

На ўчастку №45 (Гомельская-Цэнтральная акруга) у дзень выбараў аднекуль з’явілілся на паперы 217 чалавек. Па дадзеных назіральнікаў, у дзень выбараў тут прагаласаваў 371 чалавек, але ў пратаколе камісія заявіла 587 выбарцаў. На ўчастку №45 назіральнікі таксама маглі сачыць за падлікам галасоў з адлегласці 5-6 метраў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары