Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Алесь Бяляцкі назіраў за падлікам галасоў на 595-м участку

Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org
Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі назіраў за выбарамі дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў 11 верасня па выбарчым участку №595 па Усходняй выбарчай акрузе №107 у Мінску.

Ён прыйшоў за паўтары гадзіны да сканчэння працы ўчастку, каб паглядзець, як будзе адбывацца падлік галасоў. Яго там відавочна чакалі:

Старшыня камiсii даклаў па тэлефоне "вышэйшай iнстанцыi": "Прыйшоу Бяляцкi".

Ales Bialiatski

На сваёй асабістай старонцы ў фэсбуку Алесь Бяляцкі адзначаў, як праходзіў працэс падліку галасоў.

11 верасьня. 20.00 Старшыня камiсii, вылучэнец ад ветэранаў абвясьцiў: " Увага! Участак зачынены для галасаваньня. Просьба ўсiх заставацца на сваiх месцах!" Здагадваюся кiм ен працаваў, пакуль ветэранам ня стаў. Вучастак нейкi не тыповы, прагаласавала меней за палову выбарцаў. Яны што тут...

Ales Bialiatski

У 20.15 на ўчастку лічылі галасы датэрміновага галасавання.

Вывалiлi скрыню з бюлетэнямi парярэдняга галасаваньня. Лiчаць усе сябры камiсii. Затым сакратарка камiсii сабрала лiчбы ва ўсiх сябраў камiсii, агучаныя ей шэптам цi напiсаныя на аркушы. Асобны падлiк не праводзiўся. Затым падлiчылi галасаваньне на даму, зьмяшалi iх з папярэднiм. Затым вывалiлi дзьве скрынi з апошняга дня галасаваньня i зноў зьмяшалi з папярэднiмi. Празрыстасьць падлiку агульнай колькасьцi бюлетэняў проста нулявая. На маю заўвагу старшыня адрапартаваў: "Такое палажэньне. Ня мы прыдумалi гэта".

Ales Bialiatski

У 20.45 камiсiя паставiла шыльдачкi з прозвiшчамi кандыдатаў, а таксама "несапраўдныя" i "супраць усiх" і сябры камісіі пачалі лічыць бюлетэні за сённяшні дзень.

Пачаўся адначасовы калектыўны расклад бюлетэняў. У iм бяруць удзел 10 сяброў камiсii. 7 назiральнiкаў сядзяць насупраць у 4-х метрах ад сталоў з бюлетэнямi. Затым пайшоў падлiк. Лiчаць усе дзесяцера, кожны "свайго" кандыдата. На прозьбу хаця б агучыць падлiчаныя сябрамi камiсii бюлетэнi старшыня бадзера адрапартаваў: "Мае права абвяшчаць лiчбы старшыня камiсii цi сакратар". Сакратарка абыйшла усiх сябрау камiсii i цiхутка запiсала вынiкi падлiку з напаўголасу. Сядзiць зараз за сталом, складае на калькулятары. Што складае - хто яго ведае. У 20.55 абвешчаныя вынiкi. На увесь падлiк - 55 хвiлiнаў.

Ales Bialiatski

Праваабаронца адзначае, што відавочна папярэдняе галасаванне забяспечыла лiдэрства праўладнага кандыдата па гэтай акрузе Аляксея Сокала, які набраў 311 галасоў, у той час, як у папярэднiм галасаваннi бралі удзел 363 выбаршчыкi. У наступнага за iм кандыдата толькi - 175 галасоў, у астатнiх яшчэ меньш.

Высновы назiральнiка. I адкуль жа ў намесьнiка генеральнага дырэктара вялiкай крамы ў Менску, сябры камунiстычнай партыi Беларусi i дэпутата Менгарсавету такая папулярнасьць на маiм участку? Мяркую, за кошт папярэдняга галасаваньня. З якога гэта часу выбаршчыкi так палюбiлi гандляроў? Традыцыйная квота для сябраў камунiстычнай партыi Беларусi застаецца i ў гэтым парламенце. "Выбары" адбылiся?

Ales Bialiatski

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары