Пра беларускія выбары на "Дажджы": "Гэта была спецаперацыя"
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч у эфіры расійскага незалежнага інфармацыйнага тэлеканала "Дождж" распавёў пра хаду галасавання і парушэнні на парламенцкіх выбарах, якія праходзяць 11 верасня ў Беларусі.
Каментуючы дадзеныя Цэнтрвыбаркама аб прагаласаваўшых у дні датэрміновага галасавання (звыш 30%), праваабаронца адзначыў, што гэта беспрэцэдэнтны выпадак завышэння яўкі выбаршчыкаў за ўсю гісторыю датэрміновага галасавання падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі. Паводле інфармацыі аналітыкаў кампаніі, на выбарчых участках, дзе ажыццяўлялася незалежнае назіранне, разыходжанні ў звестках камісій і назіральнікаў па яўцы склала 14%.
Намаганні выбарчых камісій па забеспячэнні яўкі любой цаной праваабаронца назваў "спецаперацыяй".