Месцазнаходжанне затрыманага назіральніка Пятра Маркелава дагэтуль невядомае
Як паведамляе Алесь Лагвінец на сваёй старонцы ў фэйсбуку, з участку №347 быў выдалены назіральнік Пётр Маркелаў, а потым яго затрымала міліцыя.
Назіральнік патрабаваў, каб падазроныя выбаршчыкі паказвалі месца сваёй прапіскі. Аднак, камісія прыняла рашэнне аб яго выдаленні.
А зараз уся камісія прагаласавала, каб выдаліць усіх назіральнікаў і журналістаў, прысутных на ўчастку
У каментарах да свайго запісу Алесь Лагвінец адзначае:
“Мы пакуль што сядзім з Багданам Сакаловым, усе іншыя назіральнікі сышлі. З намі Адар'я Гуштын з Белапану. Побач Аляксандра Дынько з Радыё “Свабода”. Магчыма нас будуць выносіць”
Па словах Алеся Лагвінца, на ўчастку — вельмі нізкая яўка, нават з улікам датэрміновага галасавання. Да неабходных 50%, каб прызнаць, што выбары адбыліся, за 20 хвілін да закрыцця ўчастку не хапала 100 галасоў.
Пётр Маркелаў паспеў апублікаваць відэазапіс з міліцэйскай машыны ў фэйсбуку.
Затрыманага адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна г. Мінска, дзе апыталі і адпусцілі каля 21 гадзінаў. Аднак, дагэтуль сувязі з Пятром Маркелавым няма.