Бабруйск: фіксуецца вялікая колькасць галасуючых па месцы жыхарства
Незалежная назіральніца па ўчастку №42 (Сельская акруга) Ванда Архіпенка падала скаргу наконт парушэнняў падчас галасавання па месцы жыхарства.
-Я ўказала ў скарзе, што ў спісе на галасаванне па месцы жыхарства было 175 выбаршчыкаў, але бюлетэняў выдалі 200. Сябры камісіі на хаду складалі дадатковыя спісы, якія нават не падпісваліся старшынём камісіі. Наогул, дзіўная сітуацыя атрымалася, на ўчастку прагаласавалі 117 чалавек, па месцы жыхарства - 200. Натуральна, сваімі скаргамі я вельмі перашкаджаю сябрам участковай камісіі, прыгразілі, што знойдуць нагоду, каб выдаліць мяне з участка, - распавядае Ванда Архіпенка.
Назіральнікі з іншых выбарчых участкаў у Ленінскай акрузе кажуць пра вялікія лічбы галасавання па месцы жыхарства. На ўчастку №26 на 18.00 назіральнкіі налічылі 259 выбаршчыкаў, што прагаласавалі на ўчастку, а па месцы жыхарства на гэтым жа ўчастку ўжо прагаласавалі 120 чалавек. На ўчастку №24 прагаласаваў 301 чалавек, па месцы жыхарства - 150. На ўчастку №20 прагаласавалі 268, і па месцы жыхарства - 217 чалавек. На ўчастку № 37 яшчэ ў абед было 206 заявак на галасаванне па месцы жыхарства, і, як адзначаюць назіральнікі, гэты спіс працягвае вельмі хутка павялічвацца.