Ці ўсе пацыенты 10 бальніцы ў стане і хочуць галасаваць?
На закрытым участку №60 па Аўтазаводскай акрузе №92 у 10 гарадской клінічнай бальніцы Мінска яўка выбаршчыкаў склала 100% - прагаласавалі ўсе 605 чалавек.
На гэтым участку ўжо вядомы вынік галасавання – перамог дырэктар рэсорнага завода ААТ “МАЗ” Валерый Курсевіч, які набраў 351 голас.
10 клінічная бальніца Мінска спецыялізуецца на афтальмалагічнай мікрахірургіі, хірургічнай панкреаталогіі, таракальнай хірургіі. Усяго ў бальніцы семь хірургічных аддзяленняў і яшчэ два аддзяленні анэстэзіялогіі і рэанімацыі.
Няўжо ў бальніцы няма пацыентаў, якія 11 верасня не могуць прыняць удзел у выбарах па стане здароўя, ці тых, хто ўвогуле не хоча галасаваць?