У Гродне на некалькіх участках назіральнікам адмовілі ў магчымасці прысутнічаць на выязным галасаванні
У Гродне на некалькіх выбарчых участках Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акругі №52 участковыя камісіі адмовілі назіральнікам у праве назіраць за працэсам галасавання дома ў тых выбаршчыкаў, якія падалі адпаведныя заявы.
Такія адмовы па выязным галасаванні атрымалі назіральнікі Андрэй Коця на ўчастку №25, які размешчаны ў сярэдняй школе №32 (старшыня камісіі Галіна Кошур) і Аляксандра Навумава на ўчастку №27, які размешчаны ў сярэдняй школе №36 з польскай мовай навучання (старшыня камісіі Жана Казловіч). Старшыні гэтых выбарчых камісій заявілі назіральнікам, што не абавязаны іх браць на выязное галасаванне, і гэта іх праблемы як назіраць за гэтай часткай галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”