Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гродна: камісія адмовілася прымаць скаргу выбаршчыцы на адсутнасць безбарьернага доступу на ўчастак

   На ўчастку №26 Гродненскай-Ленінскай выбарчай акругі №52, які месціцца ў будынку сярэдняй школы №36 з польскай мовай навучання, у адзін з дзён папярэдняга галасавання здарыўся эксцэс паміж выбаршчыцай і ўчастковай камісій. На ўчастак прыйшла маладая маці з двума малымі дзецьмі. Уваход у будынак не абсталяваны адмысловым пандусам, які дазваляў бы заязджаць людзям з дзіцячымі вазкамі, а таксама людзям з абмежаванай магчымасцю перасоўвання, якія карыстаюцца вазком. Жанчына зрабіла заўвагу, што яна звяртала ўвагу камісіі на гэтую праблему яшчэ ў час папярэдняй выбарчай кампаніі, аднак за прайшоўшы час нічога так і не было зроблена. Жанчына напісала скаргу ў адвольнай форме, яле камісія яе не прыняла, сказаўшы, што скарга напісана не па ўстаноўленай форме. Тады жанчына запатрабавала ўзор адпаведнай формы, які ёй не далі. Далей яна патрабавала кнігу скаргаў і прапаноў, але такой у школе таксама не знайшлося.

   Незалежная назіральніца на ўчастку №26 Вікторыя Ермашук напісала на імя старшыні ўчастковай камісіі па гэтым факце скаргу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары