Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнік накіраваў заяву пра недапушчальнасць прымусу студэнтаў да галасавання

Іншагародніх студэнтаў па-ранейшаму прымушаюць галасаваць датэрмінова, а на асноўны дзень галасавання – 11 верасня – з’яжаць дадому.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” накіраваў заяву ў акруговую выбарчую камісію №98 па г. Мінску аб парушэнні арт. 5 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якое заключаецца ў тым, што прымус студэнтаў да датэрміновага галасавання носіць сыстэмны характар і зафіксаваны ў большасці студэнцкіх інтэрнатах.

Назіральнік прыводзіць у прыклад сітуацыю, калі студэнцкі актыў 5 верасня на чале з Андрэем Лойшай уваходзіў ва ўсе блокі інтэрната №11 БДУ са спісамі выбаршчыкаў і гучна папярэджваў прысутных пра тое, што “заўтра трэба ісці галасаваць”.

А ўжо 6 верасня па ўсіх блоках гэтага ж інтэрната са спісамі выбаршчыкаў, якія не прыйшлі датэрмінова галасаваць у першы дзень, хадзілі студэнты жыллёва-бытавой камісіі на чале з Кацярынай Верэніч. Студэнты адзначаюць, што Кацярына Верэніч пагражала, што тыя, хто не прагаласуе датэрмінова, “больш не жывуць у інтэрнаце, а калі і жывуць, то са студэнтамі з Туркменістана ў пакоях па чатыры чалавекі”. Таксама яна папярэджвала, што тыя, хто не прагаласуе ў першыя дні датэрміновага галасавання, будуць мець праблемы з адміністрацыяй, раіла замест заняткаў пайсці галасаваць, а пропускі заняткаў будуць закрытыя наменікам дэкана па выхаваўчай працы. Кацярына Верэніч “вучыла”, калі да кагосьці са студэнтаў падыйдуць журналісты з пытаннем аб удзелу ў датэрміновым галасаванні, то ім неабходна адказаць: “З’язжаю на выходныя дадому, таму вырашыў прагаласаваць датэрмінова”.

Назіральнік просіць прыняць неадкладныя меры па спыненні сістэмных парушэнняў, а менавіта давесці да ведама адміністрацый навучальных устаноў і адміністрацый студэнцкіх інтэрнатаў аб недапушчальнасці парушэння артыкула 5 Выбарчага кодэкса, які замацоўвае, што ўдзел у выбарах з’яляецца свабодным: выбаршчык асабіста вырашае, удзельнічаць яму ў выбарах ці не, за каго галасаваць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары