Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў

Ілюстрацыйнае фота з сайта loraque.com
Ілюстрацыйнае фота з сайта loraque.com

Прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання адбудзецца ў Мінску 12 верасня. 

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі: ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” – Алег Гулак, ад Праваабарончага цэнтра “Вясна” – Уладзімір Лабковіч.

Месца правядзення: канферэнц-зала гатэля “Манастырскі” (вул. Кірылы і Мефодзія, 6).

Пачатак у 10.30.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на электронны адрас: elections2016@spring96.org

“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.


Каментары