Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Светлагорск: лічбы прагаласаваўшых па дадзеных камісіі і назіральнікаў істотна адрозніваюцца

Назіральнікі ў Светлагорску фіксуюць істотныя разыходжанні паміж лічбамі, якія падае па выніках датэрміновага галасавання ўчастковая камісія ў выніковым пратаколе, і колькасцю людзей, якіх яны зафіксавалі. Напрыклад, у адзін дзень датэрміновага галасавання на ўчастку №1 назіральнікі налічылі 52 выбаршчыкаў, а камісія адзначыла ў пратаколе 80 чалавек. На ўчастку №17 назіральнікі зафіксавалі ў першы дзень 18 чалавек, а камісія – 49, у другі дзень назіральнікі налічылі 39 чалавек, камісія ж напісала ў пратаколе 51. У трэці дзень датэрміновага галасаванння ў пратаколе намалявалася лічба ў 187 чалавек, а назіральнікі заўважылі толькі 55 наведвальнікаў участка. «Назіраць на ўчасткі прыйшлі людзі, не заангажаваныя ў палітыцы, якія не ў палітычных партыях, і яны проста ў вялікім здзіўленні, і не вераць сваім вачам, што адбываюцца такія рэчы», - заўважае назіральніца Алена Маслюкова.

Адзін з кандыдатаў у дэпутаты па Светлагорскай акрузе, сябра партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Дайнека сёння накіраваў скаргу ў акруговую камісію з нагоды разыходжання дадзеных участковай камісіі і назіральнікаў. Так, на ўчастку №21 у Светлагорску па дадзеных камісіі за дзень прагаласавалі 179 чалавек, а назіральнікі столькі людзей і ў вочы не бачылі. Кандыдат просіць акруговую камісію разабрацца ў сітуацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары